Мова продкаў нашых і нашчадкаў –Шэпт дубровы і пчаліны звон, -Нам цябе ласкава і ашчаднаСпазнаваць ажно да скону дзён,Па чужых краях не пабірацца,Не аддаць цябе на забыццё,Наша невычэрпнае багацце,Наша несмяротнае жыццё.
Генадзь Бураўкін
Літаратура як люстэрка мовыЧацвёрты дзень прайшоў пад назвай “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў). Найбольш яркім момантам гэтага дня стала выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа. Колькі досціпу, жартаў, самабытнасці беларусаў было на віктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Цікавасць у вучняў выклікала прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”. А колькі радасці выклікала акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”…