Я ласкай гасціннай узрушаны,
Гукаю шчасліваму выраю:
Мяне Беларусь збеларушвае,
Чаруючы моваю шчыраю…
8 снежня, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Рапінчук Аксана Міхайлаўна, правяла турнір эрудытаў "Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…”, у ходзе якога вучні раскрылі для сябе асаблівасці беларускай мовы, развівалі творчыя здольнасці.