11 снежня, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Рапінчук Аксана Міхайлаўна, паміж вучнямі 9,10,11 класаў правяла інтэлектуальную гульню “Разумнікі і разумніцы”, на тэму: “Назад у будучыню”. Мэта: праз гульню садзейнічаць інтэлектуальнаму развіццю вучняў, актуалізацыі іх ведаў; выпрацоўваць уменне прымаць хуткія і правільныя рашэнні; садзейнічаць фарміраванню дадатковай матывацыі вучэнняў; далучаць вучняў да культурнай спадчыны нашага народа, выхоўваць пашану да роднай мовы.