“Мой, родны кут, як ты мне мілы…”
Пад такім дэвізам у 3 класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае малой Радзіме.
Родны кут – самае мілае і прыгожае месца на зямлі. Тут самая прыгожая прырода, самыя цікавыя казкі, самыя прыгожыя і добрыя людзі. Тут усё сваё, такое роднае і непаўторнае.
Вучні гаварылі аб сучасным і мінулым сваёй краіны. З цікаўнасцю разгадывалі загадкі, крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Прыгажосць і мілагучнасць нашай роднай мовы можна было пачуць у вершах, якія дзеці вывучылі на памяць.
А какая прыгожая прырода Беларусі! Багатая лясамі і паўнаводнымі рэкамі, чыстымі азёрамі і люстранымі крыніцамі. Хараство прырода свайго роднага краю дзеці стараліся перадаць у сваіх малюнках, з якіх потым зрабілі выставу.
Любіць і шанаваць сваю Радзіму, ганарыцца ёю – вынік, які зрабілі вучні на прыканцы мерапрыемства.