2 лістапада для вучняў 5 – 8 класаў Рапінчук Аксана Міхаўлаўна правяла літаратурна – музычную вечарыну прысвечаную 135 – годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У вечарыне прысутнічала віктарына – прэзентацыя аб славутых сынах Беларусі, гучала мелодыя песні “Спадчына”, песня “Янка Купала”. Дзеці з задавальненнем слухалі і адказвалі на шматлікія пытанні.
І кожны, прамовіўшы – Колас Якуб,
Адразу ж прыпомніць: Янка Купала. (Тэрэнь Масэнка)