14 студзеня 2017 года ў школе прайшоў круглы стол “Мой край- учора, сёння, заўтра…”, прысвечаны гадавіне ўтварэння Драгічынскага раёна.
Вучні ў чарговы раз пераканаліся, што Драгічынскі край – цудоўная частка беларускага Палесся. Мінаюць гады, падрастаюць новыя пакаленні. Квітнее наш Драгічынскі край, мяняецца вёска Папіна, цяпер яна ўжо – аграгарадок.
Удзельнікі круглага стала зрабілі экскурс па старонках газеты “Драгічынскі веснік”, а таксама наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей.