28 кастрычніка прайшоў літаратурна-музычны вечар па творчасці М. Багдановіча “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”
Вучні больш дакладна даведаліся аб жыцці і творчасці таленавітага Максіма Багдановіча.
Я думаю аб знакамітых продках, Якіх шмат хто не ведае ў нас. Было жыццё іх бурным, як паводка, Яны на многа абганялі час. Іх узвышала вернасць ідэалам, На новай ніве руніўся сявец. У будучыню зерне прарастала Каб золатам калосся зазвінець. Ён нёс свой крыж цярпліва, без ныцця. Як самабытны, непаўторны творца, Хоць рана згасла полымя жыцця, Ды ўсё гарэць, не згаснуць яго зорцы.
У краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю...
Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі. Крыўдна мала суджана было пражыць Багдановічу - ён памёр на дваццаць шостым годзе жыцця, напэўна, яшчэ на подступах да таго, што мы звычайна называем «росквітам творчых сіл». Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лес: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя сэрцы людскія.
Імя паэта Максіма Багдановіча стала адным з самых дарагіх у памяці ўдзячных нашчадкаў.
На нашым мерапрыемстве быў прадэманстраваны асацыятыўны партрэт сям’і Максіма Багдановіча.