Пасланне настаўніку.
Мой любы настаўнік!
Павагу, для Вас я заўжды берагу,
Здаецца, што Вы бы ад Бога,
Да нас з сваім знаннем прыйшлі
Хачу, каб Ваша ўсмешка
У жыцці Вашым заўжды была,
Каб кожная раніца Ваша,
Здароўем і шчасцем плыла.
Хачу, каб натхненне, павага
За вамі следам ішлі,
І зычыла Вам, Перамога!
У Вашым штодзённым жыцці.
Каб дзеці, як кветачкі тыя,
Цвілі і цвілі ад сустрэч.
І быццам бы птушкі ляцелі,
Яны ўсё ўвысь і ўвысь.
З удзячнасцю кожнага сэрца
І знаннем, што Вы ім далі.
Мой добры настаўнік,
Заўжды Вы, параіць, падладзіць маглі,
І пераважыць усё, і заўважыць,
Маркоту ад нас адагнаць
Настаўнік Вы, з вялікай літары!
І я хачу, каб у жыцці,
Наведвала Вас кожны дзень:
Здароўе, радасць і ўсмешка,
Тварэнне з Вамі, каб было заўжды.
Параіць хочацца, Настаўнік,
Каб Вы больш бераглі сябе.
Зямны паклон Вам, мой Настаўнік,
За тое, што Вы з намі на Зямлі!
Рапінчук Аляксей, 9 клас