Бацькаўшчына. Радзіма. Айчына… Родны край. Родная старонка…Такімі шчырымі, лагоднымі словамі называем мы родную зямлю, дзе нарадзіліся, выраслі, грамадзянамі якой сталі.
9 красавіка вучні 6-8 класаў адправіліся ў падарожжа-прэзентацыю ”Гісторыя ўтварэння твайго краю”, падчас якога яны праглядзелі відэа-ролік “Мясцінамі майго дзяцінства”, які расказвае пра гісторыю вёскі Новая Папіна, а таксама пазнаёміліся з хараством і дзівосамі Драгічыншчыны.
Усім нам трэба ведаць нашу гісторыю, шанаваць імены і подзвігі нашых землякоў, каб перадаць гэтыя веды сваім дзецям, каб мець права “людзьмі звацца”.