2 красавіка вучні школы сабраліся на круглы стол “Адна гісторыя, адзін лёс”, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучні абмеркавалі значныя поспехі узаемадзеяння Беларусі і Расіі. Працэс інтэграцыі ажыцяўляецца ва ўсіх сферах: палітычна-прававой, сацыяльнай. Эканамічнай і культурнай. Існуе шмат сумесных праектаў, ствараюцца сумесныя тэлевізійныя праграмы, выдаюцца часопісы і газеты, праводзяцца сумесныя спартыўныя мерапрыемствы, фестывалі.
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць зладжаную знешнюю і абарончую палітыку. Цеснае партнёрства дзвюх дзяржаў і ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю. У Беларусі і Расіі адзіная мытная прастора. Нас аб’ядноўвае адна гісторыя і адзін лёс, таму наканавана жыць беларусам і расіянам у міры і дружбе.