Штогод у апошнюю нядзелю студзеня на Беларусі адзначаецца свята – Дзень беларускай навукі. Вось і ў нашай школе прайшло мерапрыемства пад кіраўніцтвам Рапінчук А.М - “Экскурс у будучыню Беларусі”, паміж вучнямі 2-6 класаў, прысвечанае Дню навукі.
У гэты студзеньскі зімовы, светлы дзень Жадаем мы пажаць усім вучоным рукі, За крапатлівы труд, святло сваіх ідэй І жар душы, што не шкадуюць для навукі. Мы шчыра “дзякуй”, скажам вам не раз. За талент вашых дум і творчасці натхненне, За адкрыццё жыццёвых таямніц, Багаты вопыт, вынаходніцтва крыніц І светлых мар здзяйсненне.