23 студзеня 2016 года – адбыўся раённы этап VI абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”, дзе “Папінскія пацехі” паказалі сябе вельмі добра. Мы прынялі ўдзел у конкурсе “Фальклорны танец”, “Фальклорныя гульні”, “Фальклорны касцюм”, Фальклорныя спевы”, а таксама і ў конкурсе “Фальклорная кухня”, “Лялька ў мясцовым строі”. Нашы дзеці з годнасцю выступілі за сваю школу.