Родная мова – мова навукіМовай роднаю даражы.Мовай роднай не гандлюй.Мову родную любі.Мову ў сэрцы не губі.Мовы роднай не кідай.Мову дзецям перадай.
Віктар Швед
“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…”, з такой назвай прайшоў пяты дзень тыдня. Дзень быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі: творчай акцыяй “Чытаем Максіма Танка разам”, трансляцыяй мультымедыйнай прэзентацыі “Інфармацыйная прастора кабінета беларускай мовы і літаратуры”. Быў арганізаваны круглы стол па пытаннях, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры.Галоўнае, што мы ўсвядомілі: наша беларуская мова жывая і сапраўдная. І таму кожны, хто тут нарадзіўся і жыве, павінен не толькі дасканала ёю валодаць, але шанаваць і захоўваць.