Трэці дзень “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч) дадаў новых фарбаў Тыдню. Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, вэб-квэст “Адукацыйнае падарожжа па родных мясцінах” для педагагічных работнікаў (па матэрыялах сеткавай майстэрні “Інтэлект і творчасць”), стварэнне флаер-фэста “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Праведзеная работа на працягу дня аказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – гэта асноўныя пажаданні, што напісалі нашы вучні ў сваіх работах. Як заўсёды, не засталася ў баку і школьная біліятэка, у якой да Дня роднай мовы былі арганізаваны кніжныя выставы па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы “Сэрцам роднага слова краніся”Падводзячы вынікі трэцяга дня Тыдня роднай мовы, яшчэ раз упэўніваешся, што мы – беларусы – самабытны, таленавіты народ.