Дэвізам другога дня сталі словы Ніла Гілевіча “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.На працягу дня праводзіліся мерапрыемствы, якія спрыялі развіццю пазнавальнай актыўнасці і развіццю маўленчай культуры вучняў, іх творчых здольнасцей, выпрацоўцы здольнасці лагічна і хутка мысліць, абуджэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы.