На пяты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 6 класа прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні «З рога ўсяго многа». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праявілі сваю кемлівасць, веды роднай мовы і ўменне працаваць у камандзе. Школьнікі з цікавасцю выконвалі заданні, адгадвалі моўныя загадкі і спаборнічалі ў кемлівасці. Шасцікласнікі таксама падрыхтавалі невялікае выпрабаванне для настаўнікаў і іншых вучняў: кожны мог выцягнуць заданне з «рога» і перакласці прапанаванае слова на беларускую мову. За правільны адказ удзельнікі атрымлівалі салодкі пачастунак — цукерку «Беларуская». Гульня падарыла ўсім добры настрой і яшчэ раз нагадала, наколькі багатая і цікавая наша родная мова.