У чацвёрты дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5–9 класаў прынялі ўдзел у займальнай квэст-гульні “Беларуская скарбонка”. Удзельнікі падарожнічалі па тэматычных прыпынках, дзе іх чакалі разнастайныя выпрабаванні. Асаблівую цікавасць выклікалі заданні на прыпынку “Святы і абрады”, дзе гаворка ішла пра багатую духоўную спадчыну беларускага народа. Квэст прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва, спаборніцтва і пазітыўных эмоцый. Гульня яшчэ раз паказала, што вывучаць беларускую мову і літаратуру можна цікава, творча і з захапленнем.
Дэвіз сённяшняга дня "Ты бабуліна казка, ты матуліна ласка, беларускае слова"