16 лютага, у першы дзень тыдня беларускай мовы, была праведзена інтэлектуальная гульня "Мова родная- мова модная". Гульня праводзілася з мэтай развеяць стэрэатып аб архаічнасці беларускай мовы і паказаць яе як стыльны, жывы інструмент для сучасных зносін. Галоўная задача - праз займальны фармат абудзіць цікавасць да нацыянальнай культуры і сфарміраваць у дзяцей моду размаўляць па-беларуску.
Гульня "А як жа будзе па -руску?"
Беларуская мова ў Рэспубліцы Беларусь мае статус дзяржаўнай. Мілагучная і такая прыгожая, родная беларуская мова абуджае душу, кранае сэрца. Нездарма кажуць, што галоўны культурны скарб кожнага народа - гэта мова.