Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьАддзел па адукацыі Драгiчынскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі"НОВАПАПIНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Не, не будзе мой край любімы
Пад фашысцкай пятою стагнаць.
Беларуса дастойнае імя
Я нікому не дам зганьбаваць.
Даўно скончылася вайна, але людзі памятаюць страшныя падзеі з гісторыі нашай Радзімы, якія забралі жыццё мільёнаў дарослых і дзяцей.
З 1964 гады ва ўсім свеце 8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Рапінчук Аксана Міхайлаўна, правяла ўрок мужнасці “Васількі вайны. Памяць і боль”.
У вайны не дзіцячы твар – гэта ведаюць усе. Але ці шматлікім вядома, колькі разоў перасякаліся дзеці і вайна?
Мы з дзецьмі сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча са сталымі ўсталі на абарону краіны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Іх было так шмат, гэтых юных герояў, што памяць не змагла захаваць усе імёны. Вядомыя і невядомыя маленькія героі Вялікай вайны, яны тысячамі ваявалі і гінулі на франтах і ў акупацыі. Яны выбухалі масты, калоны з фашысцкай бронетэхнікай, зачынялі сваімі грудзьмі баявых таварышаў. Яны станавіліся бясстрашнымі падпольшчыкамі, здзяйсняючы небяспечныя дыверсіі і дапамагаючы хаваць параненых байцоў.
Падчас мерапрыемства вучні чыталі пранікнёныя вершы і кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў.