Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьАддзел па адукацыі Драгiчынскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі"НОВАПАПIНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Другі дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў пад дэвізам "Любі, шануй, ведай роднае слова!" Вучні 5 класа прынялі ўдзел у арганізацыі выставы да Дня роднай мовы.
Асаблівую цікавасць выклікаў флэшмоб "Маё любімае беларускае слова". Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на гэтай зямлі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ - такая галоўная мэта мерапрыемства. Кожны вучань напісаў сваё самае любімае беларускае слова, у выніку быў складзены ТОП - 3 слоў: маці, сям'я, зямля.